У Шумілінскім раёне перапахаваюць парэшткі загінуўшых у гады ВАВ

свечиУ Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці перапахаваюць парэшткі дзевяці ваенных, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах вёскі Заполянка.

Цырымонія пройдзе 21 лістапада на вайсковым пахаванні аграгарадка Мішневічы, паведамілі ў Шумілінскім райвыканкаме.

Парэшткі воінаў выявілі пашукавікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, перадае БелТА.

Знойдзены фрагменты чырвонаармейскіх кніжак, савецкіх боепрыпасаў, спражкі ад рамянёў, абутак. Імёны загінулых высветліць не ўдалося.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі