У Лідзе кіроўца збіў дзяўчынку на пераходзе і схаваў яе цела

ДТПУ горадзе Ліда 21 лістапада грузавы фургон Mercedes збіў і пераехаў дзевяцігадовую дзяўчынку. Школьніца загінула. Гэта адбылося днём каля 14:00 на вуліцы 7 лістапада ў раёне пешаходнага пераходу.

Цела дзіцяці зачапілася за аўтамабіль і рушыла ўслед разам з грузавіком, якi працягнуў рух. Відавочца ДТЗ паведаміў аб тым, што адбылося, міліцыянтам.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, грузавік выявілі ў двары каля крамы, цела загінулай дзяўчынкі было ўнутры фургона.

Падазраваны, мінчанін 1971 нараджэння, працуе кіроўцам кампаніі, якая пастаўляе прадукцыю ў крамы.

Ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі