Хрысціянскія журналісты на семінары ў Мінску вучыліся пісаць тэксты для сайтаў
Другі інфармацыйна-практычны семінар для хрысціянскіх журналістаў прайшоў у Мінску 22 лістапада і быў прысвечаны практычным аспектам правядзення інтэрв’ю і падрыхтоўкі якасных матэрыялаў для інтэрнэт-сайтаў.
Як зрабіць добрае інтэрв’ю распавёў падчас семінара галоўны рэдактар парталу КРЫНІЦА.INFO Анатоль Шырвель. Медыя-трэнер Паўлюк Быкоўскі падзяліўся тэхналогіямі пошуку і распрацоўкі тэм для публікацый і правёў практыкум па напісанні журналісцкіх матэрыялаў. Таксама былі абмеркаваныя пытанні далейшага практычнага ўзаемадзеяння ў рамках грамадзянскай ініцыятывы “Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў” (СХЖБ).
Удзел у працы семінара прынялі 16 прадстаўнікоў медыя, якія асвятляюць рэлігійнае жыццё грамадства, блогеры, а таксама супрацоўнікі царкоўных і канфесійных сайтаў, удзельнікі медыя-служэння і жадаючыя развівацца ў гэтым напрамку.
Арганізатарамі сустрэчы выступілі СХЖБ і хрысціянскі інфармацыйны партал КРЫНІЦА.INFO . Першы з серыі семінараў для жыхароў сталіцы і Мінскай вобласці прайшоў 1 лістапада . Чакаецца, што наступныя семінары ў Мінску будуць прысвечаны пытанням распрацоўкі і рэалізацыі інфармацыйных канцэпцый і інфармацыйных стратэгій хрысціянскіх сайтаў. Плануецца прадоўжыць правядзенне семінараў у рэгіёнах Беларусі для садзейнічання творчаму і прафесійнаму росту журналістаў і блогераў на месцах.
Фота Надзеі Гацак
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)