У пасёлку Міроўшчына адслужылі паніхіду аб перапахаваных невядомых воінах
Настаяцель храма праваслаўных святых князёў Барыса і Глеба вёскі Накрышкі Дзятлаўскага благачыння іерэй Аляксей Сцепановіч прыняў удзел у перапахаванні воінаў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне і парэшткі якіх былі выяўленыя каля аграгарадка Міроўшчына.
22 лістапада ў Міроўшчыне адбыліся паніхіда і жалобны мітынг, на якім прысутнічалі таксама прадстаўнікі райвыканкама і арганізацыі воінаў-афганцаў, паведамляе eparhia.by.
У сваім выступе а. Аляксей падкрэсліў непазбыўнасць памяці аб тых, хто загінуў: «Гэтая памяць жыве ў кожнай сям’і, таму што ў кожнай сям’і ўспамінаюць рожных, што не прыйшлі з вайны». Нагадаў святар і словы Хрыста Збавіцеля: «Няма той большай любові, як хто душу пакладзе за бліжняга свайго».
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
23.11.2014
Грамадства|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)