Кіроўцу, які збіў у Лідзе на пераходзе школьніцу, затрымалі

зебраКіроўца грузавога фургона, які падазраецца ў смяротным наездзе на школьніцу ў Лідзе, узяты пад варту 24 лістапада. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Як паведамляла Крыніца, у Лідзе днём 21 лістапада фургон Mercedes збіў і пераехаў на пешаходным пераходзе дзевяцігадовую дзяўчынку. Грузавік знайшлі ў двары каля крамы, цела загінулай дзяўчынкі было ўнутры фургона.

Падазраваны, мінчанін 1971 нараджэння, працуе кіроўцам кампаніі, якая пастаўляе прадукцыю ў крамы.

Па матэрыялах БелТА

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
24.11.2014 Здарэнні| Тэгі: , ,




Блогі