У Брэсце п’яная жанчына ледзь не забіла нованароджанага сына
У Берасці 22 лістапада каля 00:00 п’яная жанчына 1994 года нараджэння, якая знаходзіцца ў адпачынку па даглядзе за дзіцём, збіла, быўшы п’янай, свайго сына 2014 нараджэння. Дзіця ў 07:10 даставілі ў лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай.
Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт 14 (замах на злачынства), 139 КК Рэспублікі Беларусь (забойства), паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
Падазраваная затрыманая. Паводле яе слоў, напярэдадні здарэння яна распівала спіртныя напоі, а бацька іх дзіцяці быў на працы. Сын стаў плакаць і яна, каб яго супакоіць, нанесла не менш за пяць удараў далонню па твары, кідала яго на канапу і ложак, пасля чаго легла спаць. Дзіця, пры дыханні якога былі хрыпы, раніцай знайшоў бацька, адзначылі ў Следчым камітэце.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)