У Мінску з пачатку года ад спайсаў памерлі 18 чалавек

спайсыУ Мінску з пачатку года зафіксавана 18 смяротных зыходаў, наўпрост звязаных са «спайсамі». Колькасць жа ўсіх фактаў афіцыйна зарэгістраваных перадазіровак перавысіла 750, заявіў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік міліцыі Канстанцін Ляшкевіч, паведамілі ў ГУУС.

Паводле яго слоў, часцей за ўсё спажыўцамі «спайсаў» становяцца маладыя людзі ва ўзросце 15-20 гадоў. Такога ж узросту і прадаўцы курыльных сумесяў. Зрэдку імі з’яўляюцца людзі 30-40 гадоў, адзінкава – звыш 40. «Гэта звязана, у першую чаргу, са спецыфікай гандлю, якая вядзецца ў сацыяльных сетках і з дапамогай камп’ютэрных тэхналогій, якімі людзі старэйшага пакалення валодаюць далёка не ў поўнай меры», – адзначыў Канстанцін Ляшкевіч.

Ён распавёў, што за пяць апошніх месяцаў сіламі мінскага наркакантролю ў арганізацыі інтэрнэт-магазінаў па рэалізацыі «спайсаў» абвінавачаны 21 чалавек. Усяго з пачатку года толькі ў Мінску з абароту выключаны дзясяткі кілаграмаў розных псіхаактыўных «сінтэтык», тры чвэрці з якой складаюць папулярныя цяпер курыльныя міксы. Спынена функцыянаванне 13 каналаў паступлення ў Мінск наркотыкаў і псіхатропаў з-за мяжы, «закрыта» 10 наркалабараторый і 12 сайтаў, якія спецыялізаваліся на гандлі «спайсамі».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі