Следчы камітэт: збітае маці немаўля змагаецца за жыццё

бальніцаЗбітае п’янай маці пяцімесячнае дзіця жывое і знаходзіцца на лячэнні ў адной з бальніц Брэста, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова. Паводле яе слоў, 25 лістапада каля 12:00 медыкі заявілі, што дзіця жывое і для яго выратавання робіцца ўсё неабходнае.

«Аднак якія-небудзь прагнозы адносна стану здароўя дзіцяці даваць цяжка», — адзначыла яна, перадае БелТА.

Між тым раней дзяржаўны тэлеканал ОНТ заявіў, што пяцімесячны дзіця, збіты сваёй п’янай маці, памёр.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі