Сям’я патрабуе ў судзе Мінску 700 млн. рублёў кампенсацыі за смерць сына ў ДТЗ

Фота tut.by з месца здарэння

Сям’я хлопчыка, які загінуў вясной у ДТЗ на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску, патрабуе з адказчыка 700 млн. Рублёў кампенсацыі. Які здзейсніў аварыю кіроўца вінаватым сябе не прызнае, але за нанесеную страту раскайваецца і моліцца пра загінуўшага і яго бацькоў.

Судовае разбіральніцтва пачалося 25 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска, перадае  БЕЛТА .

Тлумачачы памер кампенсацыі, бацька дзіцяці заявіў, што па 300 млн. рублёў  патрабуе для сябе і жонкі, а яшчэ 100 млн. рублёў – для дзядулі загінулага.

У сваю чаргу кіроўца заявіў аб тым, што не прызнае сябе вінаватым у здзяйсненні злачынства, але сям’і загінулага хлопчыка спачувае і разумее ўвесь цяжар страты, паколькі і сам з’яўляецца бацькам. Пры гэтым адказчык падкрэсліў, што не хацеў быць забойцам і зрабіў тое, што залежыць ад яго, каб хлопчык застаўся жывы. Ён таксама распавёў, што за загінулага хлопчыка і яго сям’ю ставіць свечкі і шчыра просіць прабачэньня.

Гаворка ідзе пра ДТП 26 сакавіка, калі на нерэгуляваным пешаходным пераходзе на бульвары Шаўчэнка ў Мінску  аўтамабіль Volvo XC90 здзейсніў наезд на 9-гадовага хлопчыка, які ад атрыманых траўмаў памёр . Пешаходны пераход быў пазначаны дарожнай разметкай і адпаведнымі дарожнымі знакамі. Пры гэтым на рахунку вадзіцеля 25 выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за некалькі гадоў, з якіх больш за 10 разоў за парушэнне хуткаснага рэжыму. Акрамя вадзіцеля, які здзейсніў наезд, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты і ўладальнікі двух аўтамабіляў, прыпаркаваных з парушэннем правілаў – у 15-метровай зоне перад пешаходным пераходам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі