У Беларусі ахвяры сямейнага гвалту баяцца звяртацца ў міліцыю

домашнее насилиеУ Беларусі ахвяры сямейных тыранаў звяртаюцца ў міліцыю ў сярэднім толькі пасля пятага выпадку гвалту, паведаміла 25 лістапада каардынатар сеткі некамерцыйных арганізацый па прадухіленні хатняга гвалту, генеральны сакратар ГА «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын» Вольга Янчук.

Паводле яе слоў, часам жанчына не можа палічыць, колькі выпадкаў гвалту было, перадае БелТА.

Вольга Янчук падкрэсліла, што імпульс да звароту па дапамогу ў міліцыю часта даюць сябры і сваякі, псіхолагі, сацыяльныя работнікі. «Ахвярам гвалту ў такія моманты вельмі неабходная псіхалагічная падтрымка», — дадала яна.

Генеральны сакратар Беларускай асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчын лічыць праблему хатняга гвалту вельмі актуальнай для Беларусі. Для яе вырашэння, заяўляе яна, неабходны комплексны падыход, заснаваны на міжведамасным узаемадзеянні і ўключаючы прафілактыку, аказанне дапамогі пацярпелым.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі