У Беларусі праходзіць акцыя «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гвалту ў адносінах да жанчын»

гвалтАкцыя «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гвалту ў адносінах да жанчын» праходзіць у Беларусі з 25 лістапада па 10 снежня. Яе мэта — прыцягнуць увагу да праблемы гвалту ў адносінах да жанчын. Сетка некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянні хатняму гвалту падрыхтавала больш за 30 мерапрыемстваў у многіх рэгіёнах Беларусі: інфармацыйна-прафілактычных семінараў, трэнінгаў, акцый, сустрэч з журналістамі, спецыялістамі, бацькамі і вучнямі.

Начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Алег Каразей паведаміў на прэс-канферэнцыі 25 лістапада, што кожны год у краіне рэгіструецца каля 2 тыс. злачынстваў, звязаных з сямейным гвалтам. Паводле яго слоў, у 90% вінаватымі з’яўляюцца мужчыны і ў 10% жанчыны. Пры гэтым ахвярамі могуць быць не толькі муж ці жонка, але і бацькі, дзеці, браты і сёстры. Часта, спрабуючы прадухіліць чарговае гвалт, ахвяры самі становяцца злачынцамі, сказаў ён, перадае БелТА.

Алег Каразей таксама заявіў, што больш за палову бытавых злачынстваў здзейснена непрацуючымі, практычна траціна — маючымі судзімасць, амаль 80% — асобамі ў стане алкагольнага ап’янення.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
25.11.2014 Беларусь| Тэгі: ,




Блогі