Уладыка Сафроній адслужыў святочную Літургію ў турэмным храме

ZKУ дзень пяцігоддзя асвячэння храма Іверскай іконы Божай Маці, размешчанага на тэрыторыі выпраўляльнай установы ВК-15, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній здзейсніў тут святочную Боскую Літургію.

Уладыку Сафронію саслужылі госць з Мінска – кіраўнік Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні БПЦ пратаіерэй Георгій Лапухоў, а таксама кіраўнік аддзела па турэмным служэнні Магілёўскай епархіі протаіерэй Раман Выгоўскі і благачынны Магілёўскага раёна протаіерэй Мікалай Астапчук, які апякае праваслаўных зняволеных ВК-15. Падчас набажэнства быў асвечаны новы іканастас, паведамляе mogeparhia.by.

Па заканчэнні літургіі ўладыка Сафроній падарыў храму абразы Раства Багародзіцы і Анастасіі Вызваліцельніцы вязняў, а а. Георгій духоўную літаратуру для турэмнай бібліятэкі.

Затым адбыўся канцэрт, падрыхтаваны для зняволеных навучэнцамі СШ вёскі Кадзіна, – юныя артысты паказалі музычны спектакль, прысвечаны 700-годдзю прападобнага Сергія Раданежскага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі