Збітае п’янай маці пяцімесячнае дзіця памерла

ложакЗбітае п’янай 20-гадовай маці пяцімесячнае дзіця памерла щ бальніцы Брэста. Лекары змагаліся за жыццё маляняці два дні, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Як паведамляла Крыніца, у Берасці 22 лістапада каля 00:00 п’яная жанчына збіла свайго сына 2014 года нараджэння. Дзіця даставілі ў бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай. Падазраваная затрыманая.

Па факце здарэння была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт 14 (замах на злачынства), 139 КК Рэспублікі Беларусь (забойства).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі