Навучэнцы Бабруйска, Бярозы і Белаазёрска абмеркавалі са святарамі шкодныя звычкі

школаУ Бабруйску на сустрэчу з навучэнцамі машынабудаўнічага каледжа прыйшлі настаяцель праваслаўнага Срэценскага храма протаіерэй Іаан Каляда, урач-нарколаг Юрый Несцярэвіч, прадстаўнікі МУС і Чырвонага крыжа. Сустрэча была прысвечана праблеме наркаманіі.

У час гутаркі адбылася прэзентацыя кнігі Юрыя Несцярэвіча “Не дай сябе забіць” і фільма “Курыльныя сумесі іх наступствы”, перадае bobruisk.hram.by.

А ў Белаазёрску (Бярозаўскі раён) сустрэча 21 лістапада навучэнцаў восьмых класаў мясцовай гімназіі з клірыкам храма прападобнага Серафіма Сароўскага іерэем Алексіем Аляхновіч была прысвечана адносінам у сям’і, адносінам да вучобы і вобразу выхаванага чалавека. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню шкодных звычак. Па словах святара, шкодныя звычкі наносяць непапраўную шкоду не толькі здароўю чалавека, але, з’яўляючыся грахом, жарсцю, наносяць шкоду і душы, аддаляючы чалавека ад Бога, паведамляе ekklisia.by.

25 лістапада ў напярэдадні Каляднага паста ў школе №3 Бяроза таксама прайшла сустрэча навучэнцаў са святаром. Вучні дзевятых і дзесятых класаў абмеркавалі з клірыкам Петра-Паўлаўскага храма іерэем Віталём Ханаўцом наступленне Каляднага паста, правільнае стаўленне да яго выканання. Таксама святар наведаў пяты клас школы і правёў гутарку пра шкоду брыдкаслоўя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі