Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі наведалi Ясную Гару ў Польшчы

http--www.amadisexpress.com-images-polonia-1821 лістапада новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі памаліліся перад абразом Маці Божай Чанстахоўскай на Яснай Гары (Польшча). Яны здзейснілі пілігрымку ўдзячнасці за дар свайго паклікання. Маці Божая Чанстахоўская была апякункай іх курсу на працягу ўсёй семінарыйнай фармацыі.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі 8 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя кс. Аляксандр Вараб’ёў, кс. Дзмітрый Леўчык, кс. Павел Раманоўскі, кс. Аляксандр Сямінскі i кс. Марэк Занеўскі. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, паведамляе сatholic.by.

У капліцы цудатворнага абраза ў Чанстахове беларускія святары ўдзельнічалі ў вячэрняй Імшы ў інтэнцыі Святога Айца Францішка.

Таксама новыя святары прынялі ўдзел у Яснагорскай малітве, якая яднае шмат людзей у розных частках свету.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі