У Мінску пройдзе фармацыйная сустрэча членаў «Легіёна Марыі»

легион марии29 лістапада ў Мінску адбудзецца фармацыйная сустрэча членаў міжнароднай асацыяцыі каталіцкіх вернікаў «Легіён Марыі» на тэму «Марыйная пабожнасць у практыцы евангелізацыі».

Да ўдзелу запрашаюцца дапаможныя легіянеры і сімпатыкі малітоўнага руху, паведамляе catholic.by.

План сустрэчы:

Катэдральная парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі:

9.30 — сакрамэнт пакаяння і паяднання
10.00 — святая Імша
11.00 — каміцыум
перапынак на абед

Парафія святых Сымона і Алены (сустрэча адбудзецца ў дольным касцёле ў грэка-каталіцкай капліцы):

14.00 — канферэнцыя
15.00 — Вяночак да Божай міласэрнасці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
16.30 — канферэнцыя. Акт аддання сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі паводле святога Людвіка Марыі дэ Манфора
17.30 — круглы стол. Заканчэнне сустрэчы.

Наконт падрабязнасцяў сустрэчы і арганізацыйных пытанняў звяртацца на адрас: susha.net@gmail.com (кс. Раман Суша).

Створаны пад кіраўніцтвам Фрэнка Дафа апостальскі рух «Легіён Марыі» накіраваны на праслаўленне Бога, асвячэнне членаў гэтай асацыяцыі і працу на карысць евангелізацыі.

Сёлета рух «Легіён Марыі» адзначыў 93-годдзе, а ў Беларусі — 20-годдзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі