Беларусы змогуць дыстанцыйна навучацца ў Тэалагічнай акадэміі Бірмінгема
Беларускія студэнты, не чакаючы адкрыцця Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ у Мінску, змогуць распачаць дыстанцыйнае навучанне ў Тэалагічным інстытуце Бірмінгема. Пра гэта арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч дамовіўся падчас сустрэчы з кіраўніцтвам навучальнай установы Бірмінгема.
Для дыстанцыйнай вучобы неабходна валодаць англійскай мовай. Выпускнікі атрымаюць зацверджаныя Ватыканам дыпломы, паведамляе catholic.by.
У той жа дзень адбылася таксама сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з бірмінгемскім арцыбіскупам Бернардам Лонглі, які паабяцаў дапамагчы ў арганізацыі навуковага працэсу ў будучай Тэалагічнай акадэміі імя святой Яна Паўла ІІ дзеля перадачы досведу Тэалагічнага інстытута Бірмінгема, у прыватнасці, вопыту дыстанцыйнага навучання.
Таксама беларускі іерарх прыняў удзел у цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам, магістрам і навукоўцам са ступенню доктара Тэалагічнага інстытута Бірмінгема. Апроч таго, Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу для дзяцей каталіцкай школы Бірмінгема ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі. Гамілію ён пабудаваў у форме дыялогу, задаючы дзецям пытанні аб значэнні Адвэнту і Божага Нараджэння.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)