Лідскія і ашмянскія памежнікі атрымалі благаслаўленне

zbroja1Настаяцель праваслаўнага вайсковага храма прападобнага Сергія Раданежскага, што знаходзіцца на тэрыторыі навучальнага пункта Лідскага памежатрада, блаславіў навабранцаў і асвяціў іх зброю. 26 лістапада пратаіерэй Аляксей Івашкевіч прыбыў у храм, каб адслужыць малебен, які папярэднічаў уручэнню маладым воінам-памежнікам баявой зброі.

У павучальным слове а. Аляксей нагадаў пра тое, што зброя неабходная для супрацьборства са злом, і менавіта як сродак абароны, а не нападу, яго асвячае Царква, паведамляе eparhia.by.

З вайскоўцамі Ашмянскай памежзаставы сустрэўся благачынны Ашмянскай царкоўнай акругі пратаіерэй Пётр Пятлеха. Мэтай візіту бацюшкі стала благаслаўленне байцоў атрада з нагоды свята іх нябеснага апекуна Архістратыга Міхаіла і ўручэнне падарункаў ад сястрынства Ашмянскага благачыння. Сустрэча сталася магчымай толькі 25 лістапада, бо непасрэдна ў дзень свята памежнікі знаходзіліся на палявых вучэннях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі