БПЦ і казакі абмеркавалі выхаванне моладзі

казакиКазакі і кадэты Віцебскага Праваслаўнага казацкага клуба ў імя Міхала Арханёла наведалі мінскi прыход Іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Яго настаяцель, протаіерэй Ігар Карасцялёў з’яўляецца старшынёй Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні з казацтва.

Суправаджаў віцяблян атаман Мінскай гарадской казацкай акругі РГА «Беларускае казацтва» Генадзь Жумянок, паведамляе sobor.by.

Гутарка кадэтаў з протаіерэем Ігарам Карасцялёвым была на тэму ўзаемадзеяння навукі і рэлігіі ў сучасным грамадстве.

Таксама прайшла нарада кіраўніка клуба пад’есавула Таццяны Гаўрылінай з атаманам Мінскай акругі па пытаннях узаемадзеяння ў галіне выхавання падрастаючага пакалення.

Знаёмства з Цэнтрам духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага Экзархата завяршылася наведваннем выставы «Венцаносная сям’я» і знаёмствам з прыходскай калекцыяй старадаўніх званоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі