Знешняя дзяржпазыка Беларусі вырасла на 3,9%

долларыЗнешняя дзяржпазыка Беларусі на 1 лістапада склала 12,9 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку года на 482,4 млн, або на 3,9%. Пра гэта паведамілі ў Мінфіне.

У ведамстве адзначылі, што ў студзенікастрычніку былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 4,8 млрд даляраў.

Пагашэнне знешняй дзяржпазыкі з пачатку года склала 4,17 млрд даляраў.

Дзярждоўг Беларусі на 1 лістапада дасягнуў 182,1 трлн рублёў (рост на 28,1 трлн рублёў, або на 18,2%).

Унутраны дзярждоўг склаў 43,7 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 8 трлн рублёў, або на 22,4%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі