У Іўеўскім раёне знайшлі павешаным 15-гадовага падлетка

пятляУ Іўеўскім раёне знойдзены павешаным 15-гадовы падлетак, жыхар вёскі Лелюкі. Пра гэта паведамілі ў Іўеўскім райаддзеле Следчага камітэта Беларусі. Хлопчык выйшаў з дому ўвечары 27 лістапада і не вярнуўся. Бацькі, што шукалі сына, толькі раніцай знайшлі яго ў пятлі за адрынай на сваім участку, перадае БЕЛТА.

Хлопчык вучыўся ў 10-м класе мясцовай сярэдняй школы. У СК паведамілі, што па факце смерці праводзяцца праверка, экспертызы. Матывы ўчынку хлопчыка высвятляюцца.

Як папярэдне ўстаноўлена, яго смерць наступіла ў выніку павешання, прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. У падлетка не было відавочных праблем ні дома, ні ў школе, ён добра вучыўся. Яго сям’я таксама характарызуецца як шчасная, бацькі працуюць, у сям’і ёсць яшчэ адно дзіця.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі