Школьнікі Добрушскага раёна, якія вывучаюць праваслаўе, наведалі рэгіянальныя святыні

dobrusШкольнікі з Добруша, якія вывучаюць прадмет “Асновы праваслаўнай культуры», наведалі святыні Гомельшчыны па ініцыятыве духавенства Добрушскага благачыння. 28 лістапада навучэнцы 4 класа СШ № 5 разам з выкладчыкамі здзейснілі паломніцтва ў Свята-Іаана-Кармянскі жаночы манастыр. Насельніцы манастыра пазнаёмілі дзяцей са сваім побытам, распавялі пра гісторыю абіталішча, а таксама пра жыццё і дзеі рэгіянальнага святога Іаана Кармянскага, мошчам якога змаглі пакланіцца дзеці, паведамляе eparhiya.by.

У гэты ж дзень дзеці узростам 9-12 гадоў, якія вывучаюць «Асновы праваслаўнай культуры» пры храме Святой Жывапачынальнай Тройцы ў вёсцы Крупец, разам з настаяцелем іерэем Віталём Дзерэлі здзейснілі паломніцкую паездку ў Свята-Мікалаеўскі сабор Добруша.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі