Надвор’е ў Беларусі на 3 снежня: мароз узмоцніцца да мінус 17

іней 7 Надвор’е  ў Беларусі ў сераду 3 снежня чакаецца без істотных ападкаў, з пераменлівай воблачнасцю. Прагназуецца ўзмацненне марозу да мінус 17 градусаў у начны час.

Па прагнозу рэспубліканскага Гідраметэацэнтра, у начны час і з раніцы магчымы слабыя туманы і шэрань, што прывядзе да з’яўлення галалёдзіцы на асобных участках дарогі.

Вецер захавае паўднёва-ўсходні кірунак з хуткасцю 3-8 метраў у секунду. Паветра ж працягне астуджацца – уначы яго тэмпература можа апускацца ад 7 да 13 градусаў, а ў некаторых месцах чакаюць ад мінус 14 да мінус 17 градусаў марозу. Тэмпература днём будзе больш цёплай – у межах мінус 2 – мінус 8.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі