Сустрэча для дзяўчат прайшла ў кляштары сясцёр дамініканак у Мінску

молитва29 лістапада ў кляштары сясцёр дамініканак у Мінску адбылася сустрэча для дзяўчат.

Удзельніцы разважалі над пытаннямі: «Ці жыве тваё сэрца?», «Ці прагне чагосьці вялікага?». Падчас сустрэчы разглядалася, ці пакліканне існуе толькі для выбраных, паведамляе catholic.by.

«Бог шукае, чакае цябе. Што ты Яму адкажаш? Ці будзеш здольным пакінуць усё?» — гэтыя думкі арганізатары сустрэчы імкнуліся данесці да прысутных.

«Плён паклікання — радасць», — такой была адна з асноўных думак сустрэчы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі