Мінску не хапае 900 лекараў і 2,4 тысячы медсясцёр

урачНедахоп медперсаналу ў дзяржаўных установах аховы здароўя сталіцы Беларусі перавышае 3,2 тыс. чалавек. Мінгарвыканкам збіраецца вырашыць праблему за кошт павелічэння штомесячных даплат медработнікам.

У Мінску 900 вакансій для лекараў і 2,4 тыс. свабодных пасад сярэдняга медперсаналу. Больш за ўсё патрэбныя ўчастковыя тэрапеўты і педыятры – у паліклініках №№4, 13, 20, 38 і дзіцячых паліклініках №№1 і 9 укамплектаванасць спецыялістамі дадзенай катэгорыі менш 60%, паведамляе БЕЛТА.

Каб спыніць адток кадраў з галіны і зрабіць зарплату медработнікаў канкурэнтаздольнай ў 2015 годзе будуць павялічаны штомесячныя даплаты. Па словах старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча, на даплаты ўрачам арганізацыям аховы здароўя запланавана выдзеліць дадатковыя грашовыя сродкі ў памеры 30% фонду тарыфных акладаў. Акрамя таго, кіраўнікам прапанавана прааналізаваць магчымасці павышэння тарыфных акладаў па кантракце яшчэ на 10% за кошт уласных сродкаў.

Для параўнання – у 2014 годзе на даплаты ўрачам арганізацыям аховы здароўя Мінска было дадаткова вылучана 120 млрд рублёў, што складала 20% фонду тарыфных акладаў. Пры сярэднім налічаным заробку работнікаў у Мінску ў 8 млн 283 тыс. рублёў у кастрычніку сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя склаў 6 млн 224,1 тыс. рублёў. Сярэдні заробак лекараў у Мінску за кастрычнік па афіцыйных дадзеных склаў 8 млн 226,3 тыс. рублёў, а сярэдняга медыцынскага персаналу – 5 млн 882,8 тыс. рублёў.

Па звестках камітэту па ахове здароўя, за год двухмільённае насельніцтва Мінска здзяйсняе каля 21 млн наведванняў да лекараў, хуткая дапамога робіць тут 510 тыс. выездаў, 420 тыс. чалавек лечацца стацыянарна. Медыцынскія паслугі насельніцтву аказваюць 116 медустаноў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі