Надвор’е ў Беларусі на 4 снежня: маразы ўначы працягнуць трымацца

іней 2Надвор’е ў Беларусі ў чацвер 4 снежня асабліва не зменіцца ў параўнанні з папярэднімі днямі тыдня: воблачнасць з праясненнямі і без істотных ападкаў. Аднак маразы працягнуць трымацца каля адзнакі мінус 10 градусаў.

Як мяркуе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, карціна папярэдніх дзён захаваецца і на дарогах – чакаюцца слабыя туманы, шэрань, месцамі галалёдзіца. Вецер з паўднёва-ўсходняга зменіцца на паўднёвы, захаваўшы хуткасць да 8 метраў у секунду.

Паветра не стане на шмат халадней, аднак слупок тэрмометра ўначы працягне знаходзіцца ў межах адзнак мінус 5 – мінус 11 градусаў, а пры праясненнях можа апусціцца да 15 марозу. Днём тэмпература паветра можа скласці ад нуля да 6 градусаў, што з’яўляецца прыкметамі магчымага пацяплення.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі