У Мінску прэзентуюць кнігу пра Міколу Ермаловіча – таго, “хто вярнуў нам гісторыю”

ермаловічУ панядзелак, 8 снежня, а 18:00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі “Мікола Ермаловіч. Той, хто вярнуў нам гісторыю.” Кніга выйшла ў серыі “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры” (Мінск, Харвест, 2014).

“Мікола Ермаловіч (1921 – 2000) адкрыў нам вочы на сапраўдную гісторыю Беларусі. Ён адкінуў ілжывы тэзіс расейскіх і летувіскіх гісторыкаў  пра заваяванне беларускіх плямён у ХІІІ ст. жамойтамі – продкамі сучасных літоўцаў. Яго ідэі, яго тытанічная праца па стварэнні праўдзівай гісторыі Беларусі, па выкрыцці псэўдатэорый савецкай, ды і замежнай гістарычных школ – дала плён. Яго галоўная праца “Па слядах аднаго міфа”, хоць і праз дваццаць год, але ўбачыла свет. А фундаметальны твор “Старажытная Беларусь”  быў высока ацэнены – кніга была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь і літаратурнай прэміяй імя Кастуся Каліноўскага. М.Ермаловіч – адзіны гісторык Беларусі, які, не маючы ніякіх навуковых званняў і вучоных ступеняў, з’яўляецца аўтарам уласнай, ужо многімі айчыннымі і замежнымі вучонымі прызнанай, навуковай канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага”, – адзначае Анатоль Астапенка.

Адрас прэзентацыі: Мінск, Чарнышэўскага 3. Тэлефоны для сувязі: +375447858310, +375336010458.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі