Выстава ілюстраваных кніг Бібліі адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
У рамках экспазіцыі «Брама кніжных скарбаў» ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава «Ілюстраваная Біблія». На ёй прадстаўлены экзэмпляры выданняў ХVІ–XХI стст. Выстава будзе працаваць да 2 лютага 2015 года.
Ілюстраваныя кнігі Бібліі ствараліся на працягу ўсёй гісторыі хрысціянства.
Раннія друкаваныя ілюстраваныя Бібліі ўпрыгожваліся выявамі, зробленымі з драўляных клішэ, – ксілаграфіі. Прыклад такога выдання – «Біблія Леапаліта» (Biblia to iest Xięgi Stharego y Novego Zakonu … Krákow, 1561) – першы друкаваны пераклад Бібліі на польскую мову (перакладчык Ян Ніч з Львова «Leopolita» – «Львовец») з гравюрамі на біблейскія сюжэты, выдадзены знакамітым кракаўскім тыпографам Шарфенбергам, паведамляе nlb.by.
Ксілаграфія саступіла месца адбіткам з медных пласцін – афорту. Яскравы прыклад афармлення Пісання ў першай палове XVII ст. дэманструе Біблія з гравюрамі швейцарскага мастака і гравёра Мерыяна (Merian M. Biblia. Durch Mattheus Merian von Basel. [Franckfurt], 1627).
У XVIII ст. цэнтрам выдання гравіраваных біблейскіх альбомаў былі Нідэрланды. Адной з найпрыгажэйшых галандскіх Біблій з’яўляецца зборнік, надрукаваны П. дэ Хонда (Taferelen der voornaamste geschiedenissen van het oude en nieuwe testament, en andere boeken, bij de heilige schrift gevoegt, door de vermaarde kunstenaars Hoet, Houtbraken, en Picart getekent, en van de beste meesters in koper gesneden, en met beschrijvingen uitgebreid. V. 2. Graavenhaage: Pieter de Hondt, 1728) і ілюстраваны творамі галандскіх мастакоў і гравёраў Г. Хута (G. Hoet) і Я. Хаубракена (J. Houbraken), а таксама вядомага французскага майстра афорта Б. Пікара (B. Picart).
126 хромалітаграфій класічных майстроў на сюжэты Святога Пісання змяшчае «Залатая Біблія класікаў …» (Biblia złota klasyków … Wiedeń, [1898]) у перакладзе на польскую мову.
Экспазіцыйны раздзел дапоўнены першым выданнем Рымскага Імшала ў перакладзе на беларускую мову («Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі …» Мінск, 2004). Гэта ж выданне з’яўляецца першым перакладам трэцяй рэдакцыі Імшала на нацыянальныя мовы. Атрымана ў дар ад кардынала Казіміра Свёнтка, Арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. У кнігу ўкладзены ліст з асабістым подпісам кардынала.
Дэманструецца факсімільнае выданне Слуцкага Евангелля 1582 (Святое Евангелле. Слуцк, 1582. Мінск, 2009) з прадмовай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і яго асабістым подпісам.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)