Вытокі “Крыніцы”: Bandycki napad u wioscy Dubašy

8e5cc-clip-164kbКРЫНІЦА.INFO працягвае публікацыю матэрыялаў сваёй папярэдніцы – беларускай газеты «Krynica», што выдавалася ў 1917-1940 гадах спачатку ў Петраградзе, затым часова ў Менску і, нарэшце, у Вільні. Газета выдавалася кірыліцай і лацінкай. На гэты раз прадстаўляем вашай увазе матэрыял ад 4 снежня 1930 года. Публікуем матэрыялы на мове арыгіналу.

 

Bandycki napad u wioscy Dubašy

Bandycki napad u w. Dubašy, Wialejskaha paw., u nočy z niadzieli na paniadziełak 30.XI s.h. 5 uzbrojenych bandytaŭ napali na dom zamožnaha haspadara A.Šymanowiča i pad hroźbaj śmierci žadali hrošaj. U wyniku hetaha napadu žonka Šymanowiča raniena wystrałam z rewalweru ŭ hrudzi. Bandytam zrabawać ničoha nie ŭdałosia, bo enerhičnaje zmahańnie haspadaroŭ z rabaŭnikami razbudziła susiedziaŭ i bandyty musili ŭciakać.

Bandyty dabiwajučysia ŭ dom Šymanowiča zajaŭlali, što heta palicyja pryjšla rabić wobyski.

 

(Бандыцкі напад у вёсцы Дубашы

Бандыцкі напад у в. Дубашы, Вялейскага пав., у ночы з нядзелі на панядзелак 30.ХІ с.г. 5 узброеных бандытаў напалі на дом заможнага гаспадара А.Шымановіча і пад грозьбай сьмерці жадалі грошай. У выніку гэтага нападу жонка Шымановіча ранена выстралам з рэвальвэру ў грудзі. Бандытам зрабаваць нічога не ўдалося, бо энэргічнае змаганьне гаспадароў з рабаўнікамі разбудзіла суседзяў і бандыты мусілі ўцякаць.

Бандыты дабіваючыся ў дом Шымановіча заяўлялі, што гэта паліцыя прыйшла рабіць вобыскі).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі