Храм Мікалая Цудатворца ля Добруша моцна пацярпеў ад пажару

добруш2 Пажар у праваслаўнай царкве ў гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца у вёсцы Стараселле Добрушскага раёна 3 снежня знішчыў дах, перакрыццё храма і царкоўнае начынне. Магчымая прычына – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Абкладзены цэглай драўляны будынак храма загарэўся ў сярэдзіне дня, добруш1 паведамляе МНС Беларусі. Дзверы ў царкву былі адчынены, хоць ранішняй службы не праводзілася і людзей у будынку не было. Ратавальнікі прыбылі на працягу пяці хвілін, на ліквідацыю пажару спатрэбілася гадзіна. Акрамя даху і перакрыццяў знішчаныя іконы, іканастас і алтар царквы, пабудаванай у 1946 годзе.

Супрацоўнікі МНС разглядаюць розныя прычыны ўзгарання ў храме, найчутчэй – пячное ацяпленне эксплуатавалася з парушэннем правілаў.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі