Святары Бярозаўскага благачыння дабраславілі навабранцаў

okropПачатак навучальнага года ў воінскіх частках, абумоўлены тым, што нядаўна адбыўся чарговы заклік юношей-«тэрмінавікаў», стаў нагодай для візіту ў вучэбныя часткі праваслаўных святароў.

3 снежня праваслаўны пратаіерэй Георгій Шаўцоў, адказны за ўзаемадзеянне з Узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі ў Бярозаўскім благачынні, наведаў тэрыторыю 16 РЭБ – Палка радыёэлектроннай барацьбы. Святар здзейсніў вадасвятнае набажэнства на пачатак навучальнага года ў вайсковай капліцы святапакутніка Сергія Фларынскага, а потым сказаў віншавальнае павучальнае слова, паведамляе ekklisia.by.

У гэты ж дзень клірык бярозаўскага храма Арханёла Міхаіла пратаіерэй Георгій Нямшон прыехаў у размяшчэнне 927-га Цэнтра падрыхтоўкі і ўжывання бяспілотных лятальных апаратаў в/ч 97085, дзе таксама адслужыў вадасвятнае набажэнства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі