У Бараўлянах пачалі будаваць дзіцячы хоспіс

hospisНовы будынак дзіцячага хоспіса пабудуюць паблізу Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі.

Як паведаміла дырэктар грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс» Ганна Гарчакова, ідзе падрыхтоўчы перыяд будаўніцтва, а з 12 снежня будаўнікі пачнуць рыць катлаван.

Паводле яе слоў, пры плюсавай тэмпературы пачнецца кладка пліт, паведамляюць Мінск-Навіны“. На сайце дзіцячага хоспіса можна будзе адсачыць хаду будаўніцтва.

Хоспіс будуюць па еўрапейскай мадэлі, і ён будзе ўключаць тры зоны.

У першай прадугледжана 10 палат з асобным уваходам і некалькі кватэр для бацькоў. У другой зоне будзе цэнтр дзіцячай паліятыўнай рэабілітацыі, у трэцяй – адміністрацыйны, метадычны, адукацыйны цэнтры, класы для навучання, канферэнц-зала.

У новым хоспісе прадугледжана і невялікая капліца.

Каля 3 тыс. дзяцей у Беларусі пакутуюць ад невылечнага захворвання і маюць патрэбу ў паліятыўнай дапамозе.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі