У Барысаве перакрылі канал пастаўкі гашышу з Санкт-Пецярбурга

001487_00000688128У Барысаве праваахоўнікі перакрылі канал пастаўкі гашышу з СанктПецярбурга. Пра гэта паведамiлi ў УУС Мінаблвыканкама.

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянню гандлю людзьмі УУС атрымалі інфармацыю аб магчымай датычнасці да гандлю наркотыкамі 32-гадовага жыхара Узды. Па вяртанні з СанктПецярбурга мужчыну затрымалі на чыгуначным вакзале Барысава, паведамляе БЕЛТА.

Пры аглядзе ў яго ў пластыкавым кантэйнеры з салатай аператыўнікі выявілі скрутак з пліткай гашышу вагой 98 грамаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы рэгулярна ездзіў у СанктПецярбург, прывозіў наркотыкі і перапрадаваў iх знаёмым, а таксама ўжываў сам.

Барысаўскім РАСК узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Ідзе следства.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі