У Гомельскай і Полацкай епархіях абмеркавалі падрыхтоўку да Раства

стефанПраваслаўны епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан 2 снежня правёў чарговае пасяджэнне Епархіяльнага Савета. У ім прынялі ўдзел благачынныя акругаў і кіраўнікі аддзелаў Гомельскай епархіі.

Абмяркоўваўся план Калядных мерапрыемстваў і вырашаліся пытанні епархіяльнага царкоўнага жыцця, паведамляе eparhiya.by.

Раней адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага Савета Гомельскай епархіі. 28 лістападзе яно прайшло пад старшынствам сакратара Гомельскай епархіі протаіерэя Георгія Алампіева.

На сходзе былі заслуханыя кіраўнікі і супрацоўнікі аддзелаў епархіі па выніках мінулых XI Пакроўскіх чытанняў — 2014 «Традыцыі любові, міласэрнасці, талерантнасці цывілізацыйны выбар беларускага народа». Быў выпрацаваны план-графік XII Пакроўскіх чытанняў.

У Полацкай епархіі таксама адбылася Епархіяльная рада на чале з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем, паведамляе eparhia992.by.

На пасяджэнні абмяркоўваліся падрыхтоўка да «Калядных вечароў 2015», праца сайта Полацкай епархіі, а таксама бягучыя пытанні.

У духоўнаасветніцкім цэнтры Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра Полацка прайшоў аргкамітэт па падрыхтоўцы да «Калядных вечароў 2015».

Галоўнай тэмай стаў маючае адбыцца свята Раства Хрыстова. На сустрэчы пазначылі даты правядзення «Калядных вечароў» у кожным раёне і Наваполацку.

Другім пытаннем агульных мерапрыемстваў у 2015 годзе стала юбілейная дата: 1000-годдзе з даты смерцi святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі