У храма, што будуецца ў Валынцах, з’явіўся купал

OLYMPUS DIGITAL CAMERAДва гады таму праваслаўныя вернікі вёскі Валынцы Верхнядзвінскага раёна выступілі з ініцыятывай адраджэння царквы святых князёў Барыса і Глеба, якая існавала раней у сяле. Па блаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія будаўніцтвам заняўся апякун прыходу святар Уладзімір Ляшкевіч.

Сёння з дапамогай мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў у прыхода з’явіліся сродкі, неабходныя для рэканструкцыі прыналежнага яму будынка. Згодна з планам рэканструкцыі, у бліжэйшы час будуць уладкаваныя цэнтральнае памяшканне для набажэнстваў з алтаром, класы нядзельнай школы і службовыя пакоі. Цяпер у будучай царквы з’явіўся купал, паведамляе eparhia992.by.

У планах святара і прыхаджан на вясну – падвесці абагрэў будынка і здзейсніць ландшафтныя працы на прыхрамавай тэрыторыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі