Валанцёры «Карытас» у краме Гродна збіралі рэчы для дзяцей з парушэннем слыху і зроку

карытасВаланцёры каталіцкага дабрачыннага таварыства “Карытас” узялі ўдзел у акцыі па зборы канцылярскіх тавараў і прадметаў гігіены ў Гродне. Ініцыяванае аддзелам адукацыі Гродна мерапрыемства было прымеркавана да Cусветнага дня інвалідаў.

У гіпермаркеце «Еўраопт» каля дзесяці валанцёраў арганізацыі раздавалі людзям улёткі з умовамі дабрачыннай акцыі. У выніку было сабрана сем вялікіх гандлёвых калясак з неабходнымі рэчамі, адзначыў супрацоўнік «Карытас» у Гродне Алег Аляксандраў, паведамляе Catholic.by.

Усе сабраныя падчас акцыі рэчы перададзеныя дзецям з парушэннем слыху і зроку ва ўстановы адукацыі Ленінскага раёна Гродна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі