Мінскія сацыяльныя майстэрні адкрываюць сезон калядных кірмашоў

новый годУ нядзелю, 7 снежня, у фае вучэбнага корпуса Цэнтра духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага Экзархата пройдзе першы перадкаляднае кірмаш.

Будзе прадстаўлена прадукцыя сацыяльных майстэрняў прыходу іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», паведамляе sobor.by.

Час работы кірмашу – з 9.00 да 13.00. Аналагічныя кірмашы пройдуць таксама 14 і 21 снежня.

Тут можна набыць святочную прадукцыю: дэкаратыўныя елачныя цацкі, сняжынкі, анёлаў ручной вытворчасці, свечкі, расаду пакаёвых і лекавых раслін.

Прыемнымі і цёплымі ў літаральным сэнсе слова падарункамі стануць вязаныя вырабы: шкарпэткі, рукавіцы.

Супрацоўнікі сацыяльных майстэрняў наладзілі вытворчасць новых сувеніраў: магнітаў у выглядзе снегавікоў і званочкаў, дэкаратыўных паштовак.

Вырабы можна будзе набыць за ахвяраванні.

Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу хворым людзям.

Гэтыя і многія іншыя тавары можна набыць у царкоўнай лаўцы і ў саміх майстэрняў прыходу Іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у буднія дні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі