У Беларусі сямейны капітал увядуць з 1 студзеня

сям'яПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўхваліў рашэнне аб увядзенні з 1 студзеня 2015 года сямейнага капіталу ў памеры 10 тыс. даляраў пры нараджэнні альбо усынаўленні трэцяга або наступных дзяцей. Пра гэта ён заявіў 5 снежня на сустрэчы з міністрам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар’янай Шчоткінай. Сем’і змогуць скарыстацца гэтым капіталам праз 18 гадоў.

«Гэта ўжо будзе, мы пралічылі, 14 тыс. даляраў, а можа быць, нават 15 тыс.», – адзначыў кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

Права на сямейны капітал маюць грамадзяне Беларусі, чые трэція і наступныя дзеці нарадзіліся ці былі ўсыноўлены з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года. Права на зварот за прызначэннем сямейнага капіталу можа быць рэалізавана на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння ці ўсынаўлення. Сродкі сямейнага капіталу можна будзе накіраваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацабслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай пенсіі маці. Сродкі могуць быць выкарыстаны датэрмінова на атрыманне платных медыцынскіх паслуг.

Акрамя таго, сем’ям, якія выхоўваюць двух і больш непаўналетніх дзяцей, дадуць штомесячную дапамогу ў памеры 50% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Мінпрацы і сацабароны, за два апошнія кварталы. Права на дапамогу атрымаюць маці або бацька (усынавiцель, апякун), якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да трох гадоў і ад трох да 18 гадоў і якія маюць права на дапамогу па даглядзе за дзіцём да трох гадоў.

Пры назначэнні дапамогі не будуць улічвацца дзеці, якія знаходзяцца ў дзіцячым iнтэрнатнай установе, установе адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання. Не будуць мець права на гэтыя дапамогі бацькі, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, чые дзеці знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні.

Акрамя гэтага, маладым сем’ям з двума непаўналетнімі дзецьмі будзе зніжана да 5% стаўка за карыстанне льготным крэдытам на будаўніцтва жылля.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі