Біскуп Фірыюск: Выдаўцы хрысціянскай прэсы выконваюць загад Бога

фірысюк
photo – trubchyk.livejournal.com

Выдаўцы хрысціянскай прэсы выконваюць загад Бога. Пра гэта заявіў былы старшыня Саюза евангельскіх хрысціян Беларусі, ганаровы біскуп Аляксандр Фірысюк. У якасці пацверджання сваіх слоў ён прывёў цытаты з кніг Зыход (34: 27,28), Другазаконне (11: 18-20) і Адкрыццё (1: 17-19).

«Ва ўсе часы Царквы на зямлі вораг душ чалавечых ставіў супраціў сеянню духоўнага насення. І праз куколь і падробку пад ісціну ў розных выданнях, і праз прамыя забароны і закрыццё хрысціянскіх выданняў. І ва ўсе часы служыцелі цэркваў даражылі распаўсюджваннем Слова Божага, выданнем вернікаў праўдзе часопісаў», – адзначыў біскуп, нагадаўшы, што прыход у краіну атэістычнай савецкай улады адзначыўся забаронай на Святое Пісанне, на выданне любой духоўнай літаратуры, перадае krinica.org.

«Мы жывем у такі час, калі ў свеце размываюцца хрысціянскія каштоўнасці, духоўнасць, у тым ліку і праз свецкія часопісы і іншыя СМІ. Тэхнічны прагрэс скараціў свет да памераў экранаў тэлевізараў і кампутараў, даступных у любым пункце свету. І ў нашы хаты і сэрцы, асабліва сэрцы моладзі і дзяцей уваходзяць амаральнасць, гвалт, містыка, нешанаванне бацькоў. І як вынік – разбурэнне сям’і, сіроты, аборты, алкагольная, кампутарная і наркатычная залежнасці. І мы, вернікі, у адзінай арміі Хрыста, духоўнай вайне за выратаванне нашых блізкіх, будзем пераможцамі, калі будзем лістом Хрыстовым, вядомым і чытаным усімі людзьмі», – дадаў Аляксандр Фірысюк.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі