Школьнік з абшчыны “Сведкі Іеговы” павесіўся з-за сварак з дзяўчынай

следственный комитетСледчае ўпраўленне УСК па Гомельскай вобласці завяршыла праверку па факце смерці 16-гадовага жыхара Рэчыцы, які быў знойдзены павешаным у будынку рэлігійнай абшчыны “Сведкі Іеговы”.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным УСК, у перадсмяротнай запісцы падлетак напісаў бацькам аб тым, што вырашыў скончыць жыццё самагубствам з-за здзяйснення непрыстойных учынкаў.

Як высветлiлася, у яго склаліся складаныя ўзаемаадносіны з дзяўчынай, якая таксама наведвала сходы абшчыны. Паміж імі не раз ўзнікалі канфлікты, у тым ліку на глебе рэўнасці хлопца. Пасля сварак школьнік казаў дзяўчыне, што мае намер скончыць жыццё самагубствам.

Следчыя прыйшлі да высновы, што смерць непаўналетняга не носіць крымінальнага характару і з’яўляецца суіцыдам. Прычынай самагубства стаў унутрыасобасны падлеткавы канфлікт, які мог паўстаць на глебе рэўнасці.

Як раней паведамляла Крыніца, у рэчыцкай суполкі Сьведкі Іеговы вечар самагубства Саша пайшоў наводзіць парадак у будынку абшчыны, якое знаходзіцца праз дарогу ад яго дома. Праз пару гадзін айчым не змог трапіць у зачыненае знутры памяшканне. Калі дзверы адкрылі, хлопчыка ўжо не было ў жывых.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі