У лютэранскай кірсе Гродне прайшоў дабрачынны мюзікл «Гадкае качаня»

канцэрт6 снежня ў лютэранскай кірсе Гродне прайшоў дабрачынны мюзікл «Гадкае качаня» з удзелам валанцёраў і падапечных Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Казка была закліканая распавесці гісторыю людзей, якіх адштурхвае грамадства з-за таго, што яны не такія як усе.

У галоўнай ролі «гадкага качаняці» – асаблівага дзіця з неверагодным голасам – выступала школьніца, прыкаваная да інваліднага вазка. У мюзікле было прадстаўлена мноства касцюміраваных дзіцячых нумароў. Як патлумачыла дырэктар гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга, дзяцей з інваліднасцю трэба ўспрымаць без стэрэатыпаў, што дапаможа ім раскрываць таленты, паведамляе 015.by.

Госці мерапрыемства акрамя канцэрта парадавалі сябе навагоднімі сувенірамі, зробленымі дзецьмі з інваліднасцю, якія можна было набыць на кірмашы.

Па словах пастыра Уладзіміра Татарнікава, Царква стаіць пасярэднікам паміж здаровымі людзьмі і людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, каб не было размежавання: «я нармальны, а ты інвалід»».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі