Хрысціяне Чэхіі правядуць дзве прэзентацыі чэскамоўнага перакладу кнігі Севярынца

севярынец
photo — krynitsa.info

11 і 12 снежня ў Празе пройдуць прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца «Люблю Беларусь» на чэскай мове. Пераклад ажыццявіла чэская хрысціянка Святлана Вранава, дапамаглі з выданнем беларуская суполка «Пагоня», чэскі ПЭН-цэнтр, Мэрыя Прагі, грамадзкія арганізацыі і чэскія хрысціянскія дэмакраты.

У чацвер, 11 снежня, а 19.00 прэзентацыя пройдзе ў Доме нацыянальных меншасцяў (вул. Воцэлава, 602/3), а ў пятніцу 12 снежня — а 18.00 у «Беларускай клюбоўні» (вул. 5 траўня, 1043/32, 4 Нусле).

Прэзентацыі пройдуць з удзелам аўтара, Паўла Севярынца, вядучых чэскіх палітыкаў — Карэла Шварцэнберга, Паўла Белабрадэка, Яраміра Штэтына, Паўла Свобады, лідэраў беларускай эміграцыі і, канечне, цудоўнай перакладчыцы-беларусісткі Святланы Вранавай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі