Семінар для хрысціянскіх журналістаў па распрацоўцы сайтаў пройдзе ў Мінску 13 снежня

Другі семінар Мінск 10Чарговы  інфармацыйна-практычны семінар для хрысціянскіх журналістаў і блогераў пройдзе ў Мінску 13 снежня па актуальных тэмах распрацоўкі і прасоўвання сайтаў.

Удзел у семінары могуць узяць супрацоўнікі рэлігійных сайтаў, удзельнікі медыяслужэнняў  і журналісты ды блогеры, што асвятляюць рэлігійную тэматыку.  Сярод выступоўцаў — медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, супрацоўнікі партала КРЫНІЦА.INFO.

Сустрэча пройдзе ў Мінску па адрасе вул. Бельскага, 15. Час правядзення: 10:45 — 17:00 (з улікам дзвюх кава-паўзаў). Удзел бясплатны.

Арганізатарамі сустрэчы выступаюць Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў і хрысціянскі інфармацыйны партал КРЫНІЦА.INFO. Мінулы падобны семінар для жыхароў сталіцы і Мінскай вобласці адбыўся 21 лістапада і быў прысвечаны, галоўным чынам, практыцы напісання тэкстаў для інтэрнет-рэсурсаў.

Просьба пацвердзіць свой удзел да 12:00 12 снежня  зарэгістраваўшыся на старонцы КРЫНІЦЫ.INFO у Фейсбуку альбо на старонцы Вконтакте паведамленнем на пошту: redaktor.krynitsa@gmail.com з паметкай «Семінар 3″, нагадаўшы Імя, Прозвішча і тэлефон, альбо званком па тэлефонах:

+375 44 771-24-60, +375 29 172-58-68

P.S. Спатрэбяцца планшэты ці ноўтбукі, таму лепей іх прынесці з сабой

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі