У адрамантаванай царкве ў Расонах адбылося набажэнства Падзякі

ramontПраваслаўныя вернікі прыхода Узнясення Гасподняга ў Расонах сабраліся 7 снежня на Боскую літургію і набажэнства падзякі ў адрамантаваную царкву.

Упершыню за доўгі час Літургія служылася ў храме з пабеленымі сценамі, новымі панэлямі, рэканструяваным прытворам. Звяртаючыся да вернікаў з пропаведдзю, настаяцель протаіерэй Аляксандр Гардзевіч адзначыў: «Дзякуйце Богу за кожны пражыты дзень, за пасланыя вам даброты, за вялікі дар – здароўе, за шчасце дзяцей, за ўсё, што ў вас ёсць на дадзены момант, нават калі, з вашага пункту гледжання, гэтага не так ужо і шмат. Калі вы пачынаеце дзякаваць Богу за вашае жыццё і за ўсё, што з ім звязанае, ваша жыццё абавязкова зменіцца да лепшага. Бо дабро спараджае дабро. Колькі мы падчас рамонту сустрэлі перашкод, аднак Госпад дапамог ўсё пераадолець», паведамляе eparhia992.by.

Таксама а. Аляксандр падзякаваў прыхаджанам за фінансавую дапамогу і працу па ўборцы храма падчас і пасля рамонту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі