Бабруйскі епіскап асвяціў помнік расстралянаму ў Катыні архіепіскапу

pamjatМерапрыемствы памяці расстралянага ў 1937 годзе ў Катынскім лесе – на «Смаленскай Галгофе» – святапакутніка архіепіскапа Смаленскага і Дарагабужскага Серафіма прайшлі ў Катыні з удзелам праваслаўнага беларускага духавенства. Боскую Літургію памяці святапакутніка ў храме-помніку Уваскрэсення Хрыстова ў Катыні здзейснілі епіскап Смаленскі і Вяземскі Ісідар і епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Сярод тых, хто прыехаў ушанаваць памяць расстралянага епіскапа, былі канцлер праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага пратаіерэй Міхаіл Дудзіч, намеснік губернатара Смаленскай вобласці Аляксандр Мядзведзеў і іншыя прадстаўнікі расійскай улады, загадчык Консульскага агенцтва Польшчы ў Смаленску консул Міхал Грачыла, благачынныя царкоўных акругаў Смаленскай епархіі, святары з Беларусі і Польшчы, шматлікія паломнікі, паведамляе bobruisk.hram.by.

Кульмінацыйнай падзеяй стала адкрыццё помніка святапакутніку Серафіму, які асвяцілі епіскапы Серафім і Ісідар, пасля чаго адбыўся Хросны ход на мемарыяльны комплекс «Катынь», дзе на рускім і на польскім баках паклоннага крыжа былі здзейсненыя памінальныя літыі аб расстраляных на гэтым месцы.

Каментуючы падзею, консул Міхал Грачыла адзначыў: «Гэты помнік для мяне асабіста – сімвал усіх закатаваных за веру, за тое, што былі недаспадобы той уладзе. Гэтая памяць – вялікая даніна ўсім закатаваным, расстраляным, якія загінулі ў лагерах, у тым ліку, і польскім афіцэрам. Я хачу, каб усе ўсвядомілі адно – кроў, якая тут праліта, – яна нас аб’яднала. Як і епіскап Серафім, праз тры гады быў расстраляны і галоўны праваслаўны святар Польскага войскі Сямён Федарэнка, які намаляваны на абразе ў абліччы навапакутнікаў. Наколькі сімвалічна – і Серафім, і Сямён, браты ў Хрысце, паляк і рускі, – спачываюць у гэтым лесе».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі