Прадстаўнік Саюза сястрынстваў міласэрнасці Зянкевіч: праблема гвалту — гэта праблема адсутнасці любові

Elena_Zenkevich26 лістапада ў Мінску завяршылася міжнародная канферэнцыя па праблемах ўмацавання сям’і і супрацьдзеянні гвалту ў сям’і «Свет дому», арганізаваная Саюзам сястрынстваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы. Яна была прымеркавана да міжнароднай акцыі «16 дзён супраць гвалту», якая праводзіцца з 1960 года. Сваім бачанне праблемы падзялілася выканаўчы сакратар Саюза сястрынстваў міласэрнасці Алена Зянкевіч.

Яна нагадала, што штодня ў органы ўнутраных спраў паступае каля 500 паведамленняў аб фактах сямейнабытавых канфліктаў, з якіх звыш 70% складаюць выпадкі хатняга гвалту ў адносінах да жанчын і дзяцей, паведамляе sobor.byАлена Зянкевіч адзначыла, што ніякая сямейная сітуацыя не бывае тыповай, таму што ў канкрэтнай сітуацыі ёсць два чалавекі, дзве асобы. Любая праява агрэсіі — гэта самасцвярджэнне за кошт іншага, гэта пытанне ўлады. Зноў жа, чалавек хоча адчуваць сябе лепш, вышэй, важней. Для гэтага ёсць два шляхі: альбо ты працуеш над сабой і расцеш, альбо ты прыніжаеш тых, хто побач, працягнула яна. У кожнай сям’і бываюць крызісы, якія могуць выліцца ў эмацыйныя сваркі. Але тут варта адрозніваць сямейны канфлікт і хатні гвалт. У канфлікце абодва бакі стаяць на роўных пазіцыях і, у сілу свайго разумення, абараняюць іх.

У сітуацыі гвалту няма роўных, а ёсць дамінуючы агрэсар, які скарыстоўвае фізічную мцо ці іншыя спосабы самасцвярджэння праз запалохванне ахвяры, г.зн. у аснове ляжыць моц і страх, сказала выканаўчы сакратар Саюза сястрынстваў міласэрнасці.

Але чалавеку немагчыма дапамагчы да таго часу, пакуль ён сам не ўсведамляе, што яму патрэбна дапамога, і не звяртаецца па яе.

І Саюз сястрынстваў міласэрнасці дае людзям інфармацыю, што, калі такая праблема ёсць, то яна, у прынцыпе, вырашальная — пры дапамозе святара, пры садзейнічанні спецыялістаў дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый — рознымі спосабамі.

Можна падказаць чалавеку розныя шляхі вырашэння праблемы, перанакіраваць да спецыялістаў. Ёсць агульнанацыянальная гарачая лінія, ёсць гарачая лінія ў прытулку для ахвяраў хатняга гвалту ў Лідзе, які працуе пры Саюзе сястрынстваў міласэрнасці. Чалавек можа патэлефанаваць і расказаць пра сваю сітуацыю, спытаць парады  у псіхолага, можа быць, у юрыста.

Часам людзям проста трэба выгаварыцца, а на лініі працуюць падрыхтаваныя людзі, яны ведаюць, што і як спытаць, адпаведна запыту даюць інфармацыю. Яны пры неабходнасці даюць тэлефон прытулку, адрас не гавораць, а супрацоўнікі прызначаюць сустрэчу і прыязджаюць за жанчынай і забіраюць у прытулак у Лідзе гарачая лінія і прытулак працуюць кругласутачна.

У Мінску з гэтай праблемай працуе грамадская арганізацыя «Радзіслава», у іх таксама ёсць прытулак. Ёсць такія ж крызісныя пакоi цяпер і ў тэрытарыяльных цэнтрах, але яны не працуюць кругласутачна, а таксама там абслугоўванне адбываецца па месцы жыхарства і з прад’яўленнем дакументаў, распавяла Алена Зянкевіч.

Паводле яе слоў, прытулкаў не хапае, таму, важна распавесці пра праблему царкоўнай грамадскасці. Ужо ёсць некалькі царкоўных прыходаў, якія разглядаюць ідэю стварэння крызісных цэнтраў. Але яны рыхтуюцца да гэтага грунтоўна, бо разумеюць, што, акрамя памяшкання, патрэбныя і кваліфікаваныя супрацоўнікі, і сродкі на ўтрыманне прытулку, і іншыя рэсурсы.

Адзін ці два прытулкі на Мінск гэта нішто. Таму зараз адкрываюць крызісныя пакоі ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Праўда, як адзначыла Алена Зянкевіч, людзі не заўсёды давяраюць дзяржструктурам, таму, што да іх трэба прыйсці з пашпартам, цалкам раскрыць свой статус, да чаго гатовыя не ўсе пацярпелыя ад гвалту ў сям’і. За мяжой большасць такіх цэнтраў працуюць на ананімнай аснове. У Лідзе жанчына можа даць свае дадзеныя, а можа назвацца выдуманым імем. Жанчыне, якая прыйшла ў прытулак, не навязваюць ні псіхалагічную дапамогу, ні дапамогу святара, але распавядаюць аб тых формах дапамогі, якія ёй могуць аказаць. Яна сама павінна вырашыць, што, калі і ў якім аб’ёме ёй гэта трэба.

Саюзам распрацаваны цэлы блок семінараў-практыкумаў па канструктыўных паводзінах, ёсць кірунак па працы з моладдзю, па навучанні бесканфліктным паводзінам і стварэнні сеткі гэтай моладзі. Мэта — захаваць і ўмацаваць сям’ю, падрыхтаваць моладзь да адказнага выбару партнёра і пазітыўных узаемаадносін.

І адной з асноўных задач праекта з’яўляецца навучыць сясцёр міласэрнасці, царкоўных сацыяльных работнікаў, святароў працаваць з людзьмі, якія апынуліся ў сітуацыі хатняга гвалту, а таксама таму, як правільна будаваць узаемаадносіны ў сям’і, каб у хаце былі мір і любоў.

Можна вырашыць шматлікія праблемы, калі з любоўю адносіцца адно да аднаго — не крыўдзіць блізкіх ні дзеяннем, ні словам, дараваць прамашкі, не зацыклівацца на непрыемных дробязях, умець стрымліваць негатыўныя эмоцыі і агрэсію. Гэта цалкам дасягальна для кожнага чалавека на яго асабістым узроўні. Чым больш будзе такіх людзей тым менш спатрэбіцца сродкаў і намаганняў, каб паменшыць негатыўныя з’явы — такіх, да прыкладу, як хатні гвалт — у грамадстве ў цэлым.

Праблема гвалту — гэта праблема адсутнасці любові, прычым, любові — у самым шырокім сэнсе: і да родных, і да блізкіх, і да навакольнага свету і да самога сябе, адзначыла Алена Зянкевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі