У Беларусі ўказ аб сямейным капітале уступае ў моц з 1 студзеня

сям'яПрэзідэнт Беларусі 9 снежня падпісаў Указ № 572 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей», паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. Указ уступае ў моц 1 студзеня.

Згодна з ім, сям’і пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга або наступных дзяцей, якія нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019-га, будуць адначасова атрымліваць безнаяўныя 10 тыс. даляраў. Для іх атрымання неабходна звярнуцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы на працягу шасці месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення). Права на распараджэнне імі наступіць праз 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці.

Сродкі сямейнага капіталу можна выкарыстоўваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг сацабслугоўвання, аховы здароўя, фармаванне назапашвальнай пенсіі маці, а таксама датэрмінова – на атрыманне платных медпаслуг у парадку і па пераліку, што вызначаюцца Міністэрствам аховы здароўя. Калі грамадзяне не звярнуліся па сродкі сямейнага капіталу на працягу трох гадоў пасля 18-годдзя дзіцяці ці не выкарыстоўвалі іх на працягу пяці гадоў пасля падачы заявы, яны падлягаюць вяртанню ў бюджэт.

Акрамя таго, указ уводзіць штомесячную дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў сем’ям у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у памеры 50% найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы. Права на дапамогу мае бацька ці маці (усынавiцель, апякун), якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і ад 3 да 18 гадоў і якія маюць права на дапамогу па даглядзе за дзіцем да 3 гадоў. Пры гэтым не ўлічваюцца дзеці ў дзіцячай iнтэрнатнай установе, установе адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання.

Таксама устанаўліваецца працэнтная стаўка за карыстанне льготнымі крэдытамі на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля маладым сем’ям, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, у памеры 5% гадавых.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі