У Мінску пройдзе духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш «Раство Хрыстова»
Міжнародная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш «Раство Хрыстова» пройдзе ў Мінску з 27 снежня па 5 студзеня. У Палацы мастацтваў збяруцца больш за 100 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Сербіі і Грэцыі.
На выставе можна будзе выбраць калядныя падарункі, далучыцца да праваслаўных традыцый сустрэчы Каляд; пагутарыць са святарамі, пісьменнікамі, акцёрамі, рэжысёрамі; пабываць у літаратурна-музычнай гасцінай; стаць удзельнікам «Каляднай майстэрні»; наведаць выставу дзіцячага малюнка «Калядная палітра»; малышам пагуляць і паласавацца ў «Дзіцячай гасцінай»; прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Анёл Міласэрнасці»; наведаць больш дзелавыя і пазнавальныя праграмы для дарослых: круглыя сталы, семінары, лекцыі, паведамляе sobor.by.
На выставе праваслаўныя манастыры, храмы, выдавецтвы і майстры прадставяць сваю прадукцыю: святыні манастыра, іконы друкаваныя, пісаныя, у старадаўніх акладах, прадметы царкоўнага ўжытку для дома і храма, аўдыё- і відэапрадукцыю для дарослых і дзяцей, вялікі выбар духоўнай літаратуры. Будуць прадстаўлены вырабы народных майстроў: сувеніры, кераміка, Гжэльская парцаляна, вырабы з прыродных камянёў, дрэва, вялікі выбар паўлава-пасадскіх і арэнбургскіх хустак і палантынаў, вырабы з казінага пуху, сувеніры і падарункі да Новага года і Калядаў, а таксама мёд і прадукты пчалярства, масла, гаючыя травы і бальзамы.
У наведвальнікаў будзе магчымасць падаць запіскі аб здароўі і спачыне сваіх родных і блізкіх у манастыры і храмы розных краін, у асабістай размове са святаром атрымаць параду і дапамогу ў вырашэнні праблем духоўнага жыцця.
На кірмашы практычна кожны дзень будуць праходзіць тэатральныя выступленні. Выступіць тэатр-студыя «Батлейка» СШ №16 Ліды, выхаванцы нядзельных школ пакажуць пастаноўкі «12 месяцаў», «Калядная фея з першага паверха», «Казка пра цара Салтана», а вядучы тэлевізійнай праграмы «Калыханка» Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) прадставіць спектакль «Айбаліт».
Таксама пройдуць творчы вечар паэткі, спявачкі Вольгі Патрый, канцэрт-сустрэча з настаяцелем манастыра Святой Тройцы (Сербія) іераманахам Серафімам, творчая сустрэча з актрысай Ірына Нарбекавай, гутаркі-лекцыі «Радасць Хрыстовага нараджэння», «Сэнс і значэнне цудаў у хрысціянстве», «Роля чытання ў выхаванні сучаснага дзіцяці »і гэтак далей.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)