У віцебскім касцёле святой Барбары скончаны чарговы этап рамонту

vitebckЧарговы этап рамонту скончаны ў касцёле святой Барбары ў Віцебску. Ажыццяўленне рамонтных працаў стала магчымым дзякуючы фінансаванню міністэрствам культуры Польшчы, а таксама польскай правінцыяй ордэну айцоў дамініканцаў.

У будынку, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы, з’яўляючыся выбітнай гісторыка-культурнай спадчынай барока і неараманскага стылю, здзейсненая рэнавацыя цэглы ўсходняй сцяны паўночнай нефы, а таксама паўночнай сцяны вежы, паведамляе catholicnews.by.

Касцёл святой Барбары пабудаваны ў 1783-1785 гадах, грунтоўна перабудаваны ў 1884-1885 гадах, у часе вайны быў часткова зруйнаваны, адрэстаўраваны ў 1990-1993 гадах.

Вернікі спадзяюцца, што рамонт будзе працягнуты ў наступным годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі