Абвешчаная праграма Начнога чування каталіцкай моладзі ў мінскай архікатэдры

svecaМоладзевае чуванне адбудзецца ў ноч з 13 на 14 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэтым годзе тэмай чування будуць словы Госпада, пераказанныя ў Евангеллі ад Мацвея – «Застаньцеся тут і чувайце разам са Мною».

У праграме чування – спевы хору, Святая Імша, дзяленне аплаткай з удзелам мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прагляд тэатральнай пастаноўкі, супольная малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасці і Святым Ружанцам, гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі. Прадугледжаны час на сціплы пасілак. Вядучым чуванняў прызначаны кс. Віталій Драздоўскі. Падрабязна пазнаёміцца з праграмай чуванняў можна на сайце catholic.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі